- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Машыніст выглянуў. Ён не першы раз занепакоена выглядаў з акна. На пачарнелых снежных дарогах усё часцей віднеліся нямецкія аўтамашыны, цягачы з гарматамі, натоўпы салдат, коннікі, фурманкі са скрынкамі і клункамі. Часамі ўсё гэта цягнулася бесперапынна, нагадваючы вялікіх чарвякоў. Абапал дарог усюды віднеліся адзнакі нядаўніх баёў — пажарышчы, варонкі, скарэжаныя машыны. Іх улад засыпаў снег. Немцы ішлі ды ішлі няспынна. (фрагмент)