- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камянецкая вежа, часамі завецца Белая вежа, знаходзіцца каля мястэчка Камянец Берасьцейскай вобласьці. Збудаваная ў 1271-1289 архітэктарам Алексам як абарончае умацаваньне паўночных межаў Валынскага княства. Сёньня гэта мэмарыял і тут месьціцца філія Берасьцейскага абласнога музэю пачынаючы з 1960 г. Першыя летапісныя згадкі пра узвядзеньне вежы датуюцца 1276 годам. Падобныя вежы былі збудаваны ў Берасьці, Гародні, Тураве і Наваградку, але яны былі зьнішчаны падчас войнаў, але толькі гэтая вежа захавалася да нашых дзён.