- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны раён Беларусі багаты на значныя імёны. Для Полацка гэта перш за ўсё Cкарына. Для Турава – К.Тураўскі. Для Нясвіжа – Радзівілы і г.д. Кім жа багаты гэты край, Камянеччына? Адразу у галаву прыходзіць толькі Белая вежа (Камянецкі стоўп) і аніякіх імёнаў. Але калі прыслухацца да шэпту беларускай гісторыі, то можна пачуць пра розных вядомых і крыху забытых людзей, якія тым ці іншым чынам пакінулі значны след у летапісе нашага народа. Гэтая праца прысвечана менавіта такім людзям, лёс якіх у той ці іншай ступені звязаны з нашым родным кутам. Адны з іх тут нарадзіліся, другія па волі лёсу трапілі ў іншыя краіны і праславіліся там, трэція – чужаземцы, якія знайшлі тут сваю радзіму.