Камунікат на Гістарычным кніжным кірмашы ў Варшаве
2025-11-25 22:15
Фонд Kamunikat.org традыцыйна прыме ўдзел у Гістарычным кніжным кірмашы ў Варшаве, які арганізуе Фундацыя «Гісторыя і Культура».
Нашы кнігі будуць даступныя ад 27 да 30 лістапада 2025 года на стэндзе № 75 (Warszawski Zamek Królewski, Arkady Kubickiego, plac Zamkowy 4, wejście od ul. Grodzkiej).
14:00 - 18:00 (чацвер)
10:00 - 18:00 (пятніца)
10:00 - 18:00 (субота)
10:00 - 17:00 (нядзеля)
Scena Forum, Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie
28 лістапада 15:00–15:50
Кніга прафесар Дароты Міхалюк — адна з найважнейшых сучасных прац пра зараджэнне
беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення
БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта «стварылі бальшавікі».
Як піша гісторык
Яўген Міронавіч, у сваёй працы
Дарота Міхалюк «скрушыла моцна ўсталяваны міф пра бальшавіцкае паходжанне сучаснай беларускай дзяржаўнасці».
«Беларуская Народная Рэспубліка. 1918–1920 гг.» — гэта глыбокая, дакументальная гісторыя таго, як беларускія палітычныя эліты спрабавалі стварыць суверэнную дзяржаву ва ўмовах вайны, калапсу імперыі, складаных адносін з Польшчай, Літвой і Украінай.
Дарота Міхалюк распавядзе пра тое як нараджалася ідэя незалежнасці; чаму БНР стала вынікам не толькі «антырасійскай» пазіцыі, але і няўдалых перамоў з Польшчай, Літвой і Украінай; хто былі людзі, якія стваралі беларускую дыпламатыю; як у 1918–1920 гг. выглядала беларуская палітычная сцэна; чаму падзеі таго часу да сёння ўплываюць на наша разуменне беларускай ідэнтычнасці.
Прафесар
Дарота Міхалюк — даследчыца гісторыі Беларусі, Усходняй Еўропы і нацыянальных рухаў. Яна працуе на факультэце гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і з’яўляецца аўтаркай дзясяткаў артыкулаў, манаграфій і навуковых праектаў.
Яе даследаванні ахопліваюць: гісторыю Беларусі першай паловы ХХ ст.; працэсы фармавання дзяржаўнасці; нацыянальныя рухі; пачаткі беларускай і ўкраінскай дыпламатыі; гісторыю Падляшша і беларусаў у рэгіёне.
Гэта даследчыца, якая сапраўды адкрыла тэму БНР у новым святле і зрабіла яе даступнай шырокай аўдыторыі.
Дарота Міхалюк будзе таксама
падпісваць сваю кнігу 28 лістапада, 16:00–17:00
Можна будзе набыць кнігі:
і іншыя