en

Календа Сяргей

Календа Сяргей

Сяргей Календа (піша і пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель) Нарадзіўся ў 1985 г. у Капылі, з маленства жыве ў Менску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносін), аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ляўрэат прэміі «Празрысты Эол 2018» за найлепшую электронную кнігу. Атрымаў узнагароду «Выбар Сьвятланы Алексіевіч» у фінале прэміі імя Ежы Гедройца – 2019. Піша мастацкую прозу для дарослых і дзяцей, а таксама выдае часопіс беларускай прозы Мінкульт.

Календа Сяргей :: Publications

pdf epub mobi

На крок назад, на дзень наперад

Апавяданьні й падарожжы
Календа Сяргей

"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (У. Караткевіч). Апавяданьні, зьмешчаныя ў кнізе Сяргея Календы "На крок назад, на дзень наперад", былі напісаныя ў розных гарадах, нават у розных краінах, але неба гэтых твораў — неба Беларусі, неба, якое адлюстроўваецца ў Сьвіслачы, неба з шэрымі менскімі вясёлкамі...… More

mp3

Падарожжа на край ложка

Споведзь
Календа Сяргей

Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну....… More

pdf

Дэкалог


Календа Сяргей

«Дэкалог» - гэта дзесяць гісторый, напісаных паводле дзесяці Запаветаў. Аўтарская інтэрпрэтацыя. Гісторыі для людзей, якім падабаецца чытаць паміж радкоў, марыць і адкрыта глядзець на новае - незвычайнае і побытавае....… More

pdf

Акварыум

Гісторыя аднаго юнацтва
Календа Сяргей

«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць». Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая...… More

epub

Браты Галівуд

Апавяданне
Календа Сяргей

Вось трое па-свойму цікавых і незвычайных мужчын, будзем зваць іх браты Галівуд. Старэйшы ўжо больш за дзесяць год у міжнародным вышуку: забойства, гвалт, рэкет. Сярэдні... самы яскравы, запамінальны і харызматычны, пра яго крыху пазней. Малодшы адсядзеў дзесяць год за збіццё, якое прывяло да смерці...… More

pdf

Балтыйскія шкарпэткі

казкі
Календа Сяргей

«Балтыйскія шкарпэткі» – гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы. Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці...… More

pdf

Часам панкі паміраюць


Календа Сяргей

Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» – падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму...… More

pdf

Квадратурынавы маёнтак


Бацкель Аляксандар І.

Трэцяя кніга з жыцця ў ізаляцыі, у якой адбываецца пашырэнне сцен маёнтка, спроба ўцёкаў і эксперыменты з формай. «Квадратурынавы маёнтак» складзены са сто аднаго тэксту, кожны тэкст мае свае абмежаванні колькасці словаў – іх не больш за сто на кожнае апавяданне. Кніга даследуе наваколле, пачуцці, стыхіі...… More

pdf

Падарожжа на край ложка

Споведзь
Календа Сяргей

Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”. Кніга “Падарожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну....… More

pdf

Яблыневы Маёнтак


Бацкель Аляксандар І.

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы....… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org