- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Качаткова (Сцепаненка) Паліна -- даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча – “Мои воспоминания” (Нёман, 1994, 5-8).
Адна з арганізатараў навуковай канферэнцыі “Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі” (1993), адна укладальніц выданняў, падрыхтаваных літаратурным музеем Максіма Багдановіча -- Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, сшытак 1 і 2, Мн., 1995-1996, с. 58;
Адна з аўтарак артыкулу па музеязнаўству, у якім абагулены досвед сварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Вера Мікута, Паліна Качаткова. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мастацтва. 12, 1992 г.). Адна з аўтараў пуцевадзіцеля па музею ( Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. Мн., 1996).
Падчас вучобы ў Беларусім дзяржаўным універсітэце (1985-1990) брала ўдзел у дзейнасці нелегальных нацыянальна арыентаваных моладзевых аб’яднанняў, з 1990 па працавала ў музеі Максіма Багдановіча, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы “Вясна-96” – займалася падрыхтоўкай перадач для рэпрасаваных удзельнікаў масавых акцый пратэсту і складаннем спісаў затрыманых. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Гастарбайтар” (2008), “Сыс пра Сыса” (2010), “Пустазелле” (2011), “Прычына смерці – прочарк” (2011) і “Убыл по приговору” (2012) -- пра прблему смяротнага пакарання ў Беларусі.
Адна з аўтарак кнігі «Трагедия на Немиге» (Вільня 2000 год).
Аўтар аповесці Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча пра юнацкія гады М.Багдановіча.
Аўтар зборніка навэлаў Начныя размовы (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы на сайце Kamunikat.org).
Аўтар кнігі прозы “Матылі” (2012 год).
Дом №10 па вуліцы Караткевіча ў Оршы. У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом быў пабудаваны рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў... Хто жыў у доме? Адразу пасля вайны...… More
Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха – няма вялікай ракі. Дождж ратуе горад летам. Вада з неба. Неба пацямнее, збяруцца хмары. Халодны і празрысты, як прывід, дождж абрынецца на горад. Слова ёсць такое – “лунуць”. Знікнуць. Але амаль заўсёды застаецца след....… More
Дні ўспамінаў – трапляеш то ў цемру, то ў туман. З’яўляюцца размытыя абрысы-прывіды, набываюць форму, рэзкасць і яскравасць. На старых фотаздымках пазнаеш сябе па адзенні, па адмысловых гузіках на паліто. І, як на эксгумацыі, – па абутку. Прасцей пазнаць іншых – не сябе. Па гальштуках палітыкаў на фотаздымках...… More
Белая лядоўня літоўскай фірмы “Снайге”. Некалі, пад настрой, на ёй змясцілі пераводныя малюнкі – матылі, жукі, стрылаткі. З часам выявы інсектаў абляцелі – фрагментамі. Асабліва пацярпелі стрылаткі – іх тонкія лапкі ды тулавы амаль знікілі, засталіся пункцірныя кропкі на белай паверхні. З 1985 года...… More
Надыходзіць момант, і ў галаве ўключаецца гадзіннік. Уначы і на досвітку гук гадзінніка найбольш выразны. Гадзіннік уключаеццца, калі падзеі заканчваюцца, а жыццё перастае адбывацца, усё выглядае чужым, змяняе колеры і водары. Разумееш – твой час сыходзіць, заканчваецца. Прыадчыненая брамка зачыняецца....… More
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15...… More
17 снежня ў беластоцкім гіпермаркеце жанчына зняла з паліцы маленькае шкляное начынне з надпісам «Водар свята». Пакруціла ў руках, паспрабавала панюхаць, але абяцаны водар быў надзейна схаваны пад шклом. Пакуль не набудзеш рэч, не раскрыеш маленькую колбачку, водару свята не адчуеш. Як уяўляецца свята?...… More
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць....… More
Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць....… More
Увечары 29 верасьня 2002 году чытаю фрагменты дакументальнай кнігі — пра жыцьцё, каханьне і сьмерць — рэальныя гісторыі ў электронным вы¬глядзе. Гудзе вентылятар у старым кампутары, спальвае пыл. На клавіятуру ўпаў жоўты ліст з кітайскага клёніка, што расьце ў керамічным вазоне на стале. Клёнік з аранжавымі...… More