- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У садзе, падчэпленая да галінаў старой грушы, вісіць вялізная кабанова туша. Пад ёю на сьнезе стаіць міска, куды сьцякае кроў. Дзед Ян падстаўляе пад струменьчык крыві медную конаўку. Побач, у запэцканым крывёй ватніку, стаіць дзядзька Міша. Настылая на марозе медзь пакрысе запаўняецца чырвоным. Ад конаўкі ўгару падымаецца густая пара. Гадзіну таму дзядзька Міша, наваліўшыся на кабана і чухаючы за хракавым вухам, мерыўся вызваліць кабанову душу на волю даўгою, вузкаю, з канаўкай для сьцёку крыві, калёнай швайкай. (фрагмент)