- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэформа адукацыі ў Польшчы, якая фармальна пачалася 1 верасьня 1999 году, працягваецца, па сутнасьці, ад моманту пераўтварэньняў дзяржаўнага ладу, распачатых у краіне ў 1989 г. Вядома, што дзяржава, з аднаго боку, мае ў адукацыі ўласнае прадстаўніцтва, а з другога – зьяўляецца сыстэмным стрыжнем, які арганізоўвае грамадзкую рэчаіснасьць. Поруч з нараджэньнем польскай дэмакратыі ўзрасьлі надзеі на дэцэнтралізацыю адукацыйнай сыстэмы, якая скончыла б практыку падпарадкаваньня школаў таталітарнай ідэалёгіі, адышла ад манаполіі дзяржавы на асьвету, дазваляючы кіраваць школамі на месцах і шчыльней зьвязаць іх зь мясцовай грамадзкасьцю. Чакалі адыходу ад дзяржаўных школаў, дэмакратызацыі іхняга жыцьця, зьменаў у адукацыйных праграмах, арганізацыі й стылі навучаньня. (Рэформа адукацыйнай сыстэмы ў Польшчы – праект і рэалізацыя, фрагмэнт)