«Ішла з дачкой праз нэўтральную паласу, мелі заплечнік і 200 даляраў»
2021-02-27 17:05
Грамадзкая актывістка і юрыстка Алена Шымоліна зь Пінску празь перасьлед уладаў была вымушаная зьехаць зь Беларусі.
Яна здолела вывезьці за мяжу доказы гвалту сілавікоў над пінчукамі пасьля 9 жніўня і хоча прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у гвалце.