Ірына Ляшкевіч: Родная Століншчына – найдаражэйшае месца на свеце
2020-06-10 20:42
Дзеліцца ў сацыяльных сетках, запісвае відэа ды аўдыё з мясцовымі песнямі ды гісторыямі на Століншчыне краязнаўца і паэтка Ірына Ляшкевіч.
У яе ёсць час не толькі на тое, каб пісаць вершы, займацца музычным калектывам, але і на размовы з мясцовымі жыхарамі, — распавяла сама суразмоўца:
– Кожнаму чалавеку блізкі той куток, дзе ён нарадзіўся. Я нарадзілася на Століншчыне. Таму для мяне найпрыгажэйшага і найдаражэйшага месца няма. Магчыма, калі б я жыла ў нейкім іншым рэгіёне нашай Беларусі, то мне і там было б добра і камфортна. Бо гэта ўсё ж такі радзіма. Але асноўная крыніца натхнення – яе шукаеш проста ў сваім жыцці, якім бы жыццё не было. „Самае галоўнае дасягненне за апошні час — гэта кожны знойдзены верш, гэта кожная захаваная і праспяваная песня,” — падагульніла столінская краязнаўца і паэтка Ірына Ляшкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота litbel.org