- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікалай Чарнавус стане прадстаўніком горада ў радзе нацыянальнага кангрэса дэмакратычных сіл, які запланаваны на 14 ці 15 мая ў Мінску. Такое рашэнне было прынята на сходзе прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў і партый горада, які адбыўся 7 мая. Па словах Мікалая Чарнавуса, на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі як зарэгістраваных, так і незарэгістраваных партый і аб'яднанняў: «БНФ» і «Грамады», руху «За свабоду», кампаніі «Говори правду!» і іншых. – Удзельнікі большасцю галасоў прагаласавалі за аднаўленне Баранавіцкай кааліцыі дэмсіл, што перажывала цяжкасці з адыходам Віктара Сырыцы, які доўгі час аб'ядноўваў баранавіцкую дэмакратычную супольнасць, – піша на сваёй старонцы сайта «Фейсбук» баранавіцкі актывіст Аляксандр Швед