- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, адбудзецца сёння ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17. Пачатак у 14.30. Падставаю сталі нібыта шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і непадпарадкаванне патрабаванням кіраўніцтва. Зусім нядаўна ў лісце да жонкі Марыны Адамовіч Мікалай Статкевіч паведаміў пра тое, што змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). У суме ў яго набралося 13 спагнанняў, з якіх 10 – за адмову ад працы. Прычым апошнія 5 ягоных адмоў закончыліся звычайнымі вымовамі, бо раней усё, што можна было з пакаранняў, супроць яго ўжо ўжывалі.