- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне ў Баранавічах пікета, які меркавалася правесці на свята салідарнасці працоўных. Арганізатар мерапрыемства Рыгор Грык 14 красавіка звярнуўся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбаю дазволіць правядзенне пікета ў старым парку на 1 мая, у Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, каб падтрымаць традыцыі рабочага класа ў адстойванні сваіх правоў. Грык меркаваў, што ў пікетаванні возьмуць удзел 15 чалавек. Бяспеку падчас мерапрыемства ён планаваў арганізаваць сваімі сіламі, а таксама аплаціць медыцынскія паслугі і прыбраць тэрыторыю пасля пікета.