- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі верыць прагнозам сіноптыкаў, з надыходам лютага да нас вяртаецца зіма з характэрным для яе надвор’ем. Хаця ў нашым выпадку лепей было б сказаць, што яна не вяртаецца і працягваецца, а толькі-толькі пачынаецца. Снежань быў незвычайна цёплым, студзень таксама. Снегапад ды замаразкі працягваліся літаральна па некалькі дзён. Нават санкі, пра прагулкі на якіх так мараць дзець, дастаць не ўдавалася. Незвычайна цёпла было і на Вадо-хрышча. Звычайна ж у гэты дзень мароз літаральна трашчыць. Нездарма ж вадохрышчанскія маразы славяцца сваёю моцнасцю. Па народных прыкметах, калі ў гэтае свята мяце завіруха, то мясці яна будзе яшчэ доўгі час. Паколькі сёлета на Вадохрышча завірухі не было, дзень быў даволі цёплы і пахмурны, то, пэўна, калі зіма і прыйдзе на Палессе, то ненадоўга.