be
pdf

Інфа-Кур’ер 50 (1089) 2021

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

17 снежня мог бы святкаваць 80-гадовы юбілей наш зямляк Вячаслаў Дубінка, журналіст і празаік, вядомы майстар выцінанкі. Менавіта ён адрадзіў у Беларусі гэты народны дэкор — выразаныя з паперы аплікацыі. Майстра не стала ў жніўні 2010 года. За тры месяцы да сваёй заўчаснай смерці Вячаслаў Андрэевіч даў вялікае інтэрв’ю карэспандэнту «Кур’ера». З нагоды 80-годдзя земляка «Кур’ер» прапануе вытрымкі з той самай размовы з майстрам. — Калі я пачынаў займацца выцінанкай, гэта лічылася не мас­тацтвам, а дурыкамі, у літаральным сэнсе. Так мне па-простаму «ўрэзаў» адзін з маіх калегаў па газеце «Звязда». Цяпер жа «дурыкамі» займаецца мо сотня аматараў гэтага віда народнай творчасці. Ці знайшоў сябе ў выцінанцы? А ў ёй я не шукаў, я проста цешыў душу. А пачалося… Працуючы ў «Звяздзе» фотапамагатым партыі, шмат паездзіў па рэспубліцы і за яе межамі. А часу марна трацілася. На пераезды, у чаканні цягніка, самалёта. Вось і знайшоў занятак, крышыў нажніцамі паперу. Падчас выцінання ў Жлобіне, калі чакаў цягніка, да мяне прычапіўся дзяжурны міліцыянт з пытаннем: «Што вы робіце?» — «Выразаю казку», — адказваю. «Для чаго?» — нася­дае служывы. «Для душы» — «Прой­дземце са мной, — цягне мяне ў пастарунак і тлумачыць дзяжур-наму капітану: — Падазроны. Бачыце, усе людзі як людзі — сядзяць, піва п’юць, семкі плююць, у карты рэжуцца…

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2021-12-16
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Copyright: © 2021 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org