- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2022 годзе «Кур’ер» завітаў у 45 вёсак Слуцкага раёна. Гэта прыкладна пятая частка ад усіх малых населеных пунктаў Случчыны. Таксама мы былі ў дзвюх вёсках Капыльскага раёна, дзвюх вёсках Салігорскага раёна і ў адной вёсцы Старадарожскага раёна. У гэтых паселішчах мы сустракалі цікавых, выбітных і проста добрых людзей, якія рабілі нам экскурсіі, частавалі садавінай і амаль ніколі ні на што не скардзіліся.