- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Быў святочны сонечны дзень. Ганна Іванаўна, якой пераваліла на дзявяты дзясятак гадоў, увіхалася на кухні і часам выглядвала ў акно на праспект, па якому у бок новага храма ішлі людзі. Сама яна даўно сярод людзей не была. У дзяцінстве яе цураліся, бо проста баяліся сябраваць з ёй. Яна не раз чула, як гаварылі ў яе бок: "Дачка ворага народа". У школе не прынялі ў піянеры, а пасля - у камсамол. Аднак сваё доўгае жыццё пражыла не горш за сваіх аднагодкаў, была сям'я, дачакалася ўнукаў. Спадзяецца, што і сёння нехта наведае.