- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат хто лічыць, што Слуцк — гэта не горад для турызму. Старажытных архітэктурных помнікаў у горадзе сапрўды няма. Але апрача архітэктурна-скульптурных помнікаў існуюць яшчэ помнікі нацыянальнай свядомасці. І тут Слуцк выходзіць, бадай, на першае месца. Слуцкі Збройны чын, слуцкая самаарганізацыя насельніцтва падчас яго падрыхтоўкі, слуцкае культурна-асветніцкае таварыства “Папараць-кветка” з цягам часу зоймуць важнае месцы ў сэрцы і памяці неабыякавых беларусаў.17 кастрычніка Слуцкае таварыства беларускай мовы ажыццявіла чарговую вандроўку ў пошуках слуцкіх каранёў беларушчыны і незалежніцкіх настрояў. Прысвечаная гэта вандроўка 100-годдзю Слуцкага Збройнага чыну. Далёка шукаць карані нацыянальнай свядомасці не патрэбна, бо яны месцяцца амаль ў цэнтры Слуцка - на вуліцы Камсамольскай, былой вуліцы “Шырокая”. На гэтым гістарычным месцы, зараз знаходзіцца слуцкая рускамоўная гімназія №1. У далёкім 1917 годзе тут была якраз беларускамоўная гімназія. Восенню 1917 года некалькі гімназістаў, якія шчыра любілі беларускую мову, вырашылі паспрыяць яе распаўсюджванню ў Слуцку і стварылі культурна-асветніцкае таварыства “Папараць-кветка”. Случакі-гімназісты і праз 100 гадоў даюць нам ўрок беларускай нацыянальнай свядомасці — асабліва для тых, хто адкладвае беларускасць на потым, — расказала Ніна Стужынская, якая была запрошана ў якасці настаўніка-эксперта для “гадзіны беларускай мовы і гісторыі”.