be
pdf

Інфа-Кур’ер 37 (1076) 2021

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

270 гадоў таму ў Слуцку з’явіўся тэатр. Яго стварыў Геранім Фларыян Радзівіл па прыкладзе свайго нясвіжскага брата Міхаіла Казіміра. І хоць праіснаваў тэатр усяго дзевяць гадоў, ён паспеў паўплываць на культурнае выхаванне случчан і нават вырасціць сваіх зорак сцэны. Тэатрам Радзівілаў, у тым ліку і Слуцкаму, былі прысве­чаны даследаванні гісторыка Вольгі Клецкінай, якія прэзентаваліся на Першым міжнарод­ным навуковым кангрэсе беларускай культуры. Пачаткам тэатральных паказаў у Слуцку лічыцца 1751 год. Менавіта ў гэты час прыстасоўваліся для тэатральных патрэб то манеж, то даволі цеснае памяшканне збройнай палаты слуцкага замка. У 1752 годзе пад тэатр перабудавалі памяшканне былога «суднага дома» на тэрыторыі Старога замка. Фарміраванне першай трупы ішло з пэўнымі цяжкасцямі: акцёры, пачуўшы пра дэспатычны нораў князя, які мог хворых артыстаў і музыкантаў падымаць з пасцелі і гнаць на спектакль, саджаць на гаўптвахту, гвалтам прымушаць да прадаўжэння кантракта, — не жадалі ехаць у Слуцк. У драматычных спектаклях прымалі ўдзел кадэты, педагогі кадэцкага корпуса. Рэгулярнай з’явай сталі пастаноўкі «нямецкіх» камедый.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2021-09-16
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Copyright: © 2021 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org