be
pdf

Інфа-Кур’ер 34 (1020) 2020

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

Мала хто ведае, што ў 10 гадзін 20 хвілін 9 чэрвеня 1988 года на асушаных балотах Салігоршчыны, каля вёскі Махновічы, здарылася трагедыя — разбіўся самалёт, загінуў лётчык. Я яшчэ тады хацеў напісаць аб гэтым у газету, але друкаваць такое было забаронена. Цяпер я вырашыў, што зараз нішто не перашкаджае распавесці яе чытачам. Аб тым, што былыя палескія балоты на Салігоршчыне ў савецкія часы выкарыстоўвалі як палігон для трэніровак лётчыкаў, я ведаў сам. Калісьці на месцы, дзе здарылася трагедыя, былі заліўныя сенакосы калгаса імя Чкалава з вёскі Цясова. Я жыў на тэрыторыі гэтага калгаса, трымаў сваю гаспадарку, у якой была карова-карміліца. Таму прасіў у старшыні калгаса штогод даць магчымасць запасіць сена. І старшыня адпраўляў мяне на тое балота. У пачатку чэрвеня 1988-га паехаў я на трактары забраць сена і здзівіўся ўбачанаму: у хмызняку хаваліся ваенныя радыёстанцыі на аўтамабілях, а ў паветры кружылі, нібы рой, некалькі ваенных савецкіх самалётаў. Пакуль пагрузіў на трактарны прычэп сена, стала вечарэць. Толькі выехаў з кустоўя на балотны прастор, як раздаўся моцны гул рэактыўных самалётаў. Пяць самалётаў з аднаго боку і пяць з другога ляцелі насустрач. Потым рэзка знізіліся, амаль каля самай зямлі разышліся, віруючы ў неба.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
Выдаўцы і выдавецтвы: ПУП Інфа-Кур\'ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2020-08-20
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Выдавец: ПУП Інфа-Кур\'ер
  • Copyright: © 2020 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org