- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета спаўняецца 580 гадоў з часу атрымання Слуцкам Магдэбургскага права. Тады, у 1441 годзе, для жыхароў горада гэта падзея мела вялікае значэнне, бо ім давяралася права самастойна вырашаць пытанні мясцовага эканамічнага жыцця. Сёння Магдэбургскае права ўспрымаецца намі не больш як гістарычная вяха і ўстойлівае словазлучэнне, як дакумент, згодна з якім гарады атрымлівалі свае гербы. А між тым гэта тое, пра што і сёння мараць многія беларускія райцэнтры. Магдэбургскае права ператварала гарады ў самастойныя тэрытарыяльна-грамадскія і эканамічныя адзінкі, здольныя самастойна вырашаць свае праблемы — без прыцягнення чыноўнікаў, якіх бы прызначаў вярхоўны ўладар (кароль, князь і інш.). Магдэбургскае права ператварала гарады ў самастойныя тэрытарыяльна-грамадскія і эканамічныя адзінкі, здольныя самастойна вырашаць свае праблемы — без прыцягнення чыноўнікаў, якіх бы прызначаў вярхоўны ўладар (кароль, князь і інш.). Адзначым, што з ліку гарадоў Вялікага Княства Літоўскага Слуцк стаў першым прыватнаўласніцкім горадам, які атрымаў права на гарадское самакіраванне. Праўда, такое права перад тым ужо паспелі атрымаць жыхары Вільні, Гродна і Брэста, аднак гэта былі гарады дзяржаўныя (каралеўскія).