be
pdf

Інфа-Кур’ер 27 (1118) 2022

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

Кацярына Дзічкоўская, выпускніца Слуцкай гімназіі №2, атрымала першыя для нашага раёна 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Гэта было ЦТ па беларускай мове. Пагутарылі з дзяўчынай пра мову, працу над сабой і далейшыя планы. «У сёмым ці восьмым класе я хадзіла на факультатыў па беларускай мове, дзе мне вельмі цікава было займацца, — расказвае Кацярына. — Наша настаўніца рабіла розныя гульні і інтэрактывы. Пазней тая настаўніца перайшла ў іншую школу і да нас прыйшла Таццяна Антонаўна Зубовіч. У 10-м класе я пачала хадзіць да яе займацца пасля ўрокаў па дзве гадзіны раз ці два на тыдзень. Да рэпетытараў я не хадзіла. У нас такі клас, які на ўроках мог сябе паводзіць не вельмі прыемна для настаўнікаў. Але на беларускай мове ў Таццяны Антонаўны ўсе баяліся яе расстроіць і стараліся вучыць. Яна таксама праводзіла інтэрактыўныя і проста цікавыя заняткі, а яшчэ заўсёды спрыяла нашаму ўдзелу ў розных конкурсах. Казала, напрыклад: «Кацюша, ты добра ў нас расказваеш вершы, ты пойдзеш удзельнічаць туды і сюды. А вось ты (нехта іншы) добра малюеш, зараз будзе ў нас конкурс, намалюй, калі ласка, гэта і гэта».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2022-07-07
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Copyright: © 2022 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org