- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пачатку чэрвеня «Кур’ер» наведаўся ў вёску Новая Ніва Бокшыцкага сельсавета. Паселішча знаходзіцца на паўночным усходзе ў 14 км ад Слуцка. Ад Прошчыц да Новай Нівы 6 км ехалі па грунтовай дарозе. Вакол раскінуліся бясконцыя палі і лугі. Часта сустракаліся вялікія статкі буслоў. Вёска з’явілася ў 1920–я гады. Частка сялян старой вёскі Ніва (Першамайскага сельсавета) у час заснавання калгасаў вырашыла перасяліцца на новае месца. Так і пабудавалася Новая Ніва. Калісьці яна была немалая і складалася з дзвюх шматлюдных вуліц: Надрэчнай і Школьнай. Яны знаходзяцца на пэўнай адлегласці адна ад адной, як дзве самастойныя вёскі. Зараз ад вуліцы Школьнай засталося толькі два двары, і яна ператварылася ў хутар. Пра гэта расказалі мясцовыя жыхары Уладзімір Пенязь і Іван Троцкі. Самы стары жыхар вёскі — Станіслаў Пенязь. Яму 91 год. «Кур’еру» вельмі пашанцавала: сустрэлі Станіслава Сідаравіча. Разам з сынам Уладзімірам яны ехалі дадому на хутар – былую вуліцу Школьную. Старэйшы жыхар Новай Нівы выпісвае і чытае «Кур’ер». Машына «Белпошты» прывозіць яму газеты кожны чацвер. Уладзімір Пенязь распавёў, што ў гады апошняй вайны партызаны зайшлі ў вёску за самагонкай. Немцы даведаліся, але не сталі шукаць партызан — спалілі ўсю вуліцу Школьную. Пасля ліхалецця людзі адбудаваліся. Яшчэ Уладзімір расказаў, што ў 1970-я гады на Школьнай было весела.