- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У вёсцы Гарадзішча Бокшыцкага сельсавета не чакаюць, пакуль добрыя справы зробяцца самі. Жыхары тут аб’яднаныя і, калі трэба, робяць прыгажосць талакой. Вынік — у вёсцы ёсць дзе і дзеткам пагуляць, і падлеткам у футбол паганяць, і дарослым адпачыць, і вернікам памаліцца, і аматарам гісторыі ёсць чым займацца. Уладзімір Гарбенка, старшыня Бокшыцкага сельвыканкама, і Галіна Грак, стараста вёскі Гарадзішча, правялі для «Кур’ера» экскурсію па выбітных мясцінах вёскі, дзе можна ўбачыць вынікі агульнай працы вяскоўцаў.