be
pdf

Інфа-Кур’ер 23 (1062) 2021

Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані

ЗАГСы збіраюць статыстыку па імёнах нованароджаных беларусаў — самых папулярных і не вельмі. І, падаецца, выключна беларускіх сярод іх небагата. Але ці так гэта на самай справе, як і дзе шукаць беларускія адпаведнікі імёнаў для дзяцей? Сапраўды, цяпер часцей, але мала хто называе сына Вітаўтам ці Ізяславам, а дачку — Рагнедай альбо Барыславай. Тры самыя папулярныя імёны ў нованароджаных хлопчыкаў у 2020-м — Міхаіл, Максім і Марк. Самыя папулярныя імёны для нованароджаных дзяўчынак у 2020-м — Сафія, Аліса і Марыя. У перыяд з 2000 да 2020 года хлопчыкаў часцей за ўсё называлі Максім, Арцём і Мікіта, а дзяўчынак — Анастасія, Дар’я, Марыя. Падавалася б, нічога беларускага? Але гэта толькі падаецца. Ёсць дапаможнік для маладых бацькоў «Беларускія імёны», складзены Сымонам Борысам. У ім на самыя папулярныя імёны, якія даюць сваім дзецям беларусы, знойдзецца свой адпаведнік. Напрыклад, найпапулярнейшае імя Марк, якое, падавалася б, не мае нічога агульнага з Беларуссю, мае беларускі адпаведнік — Марык. Паходжанне імені Марк даволі разнастайнае. Найперш вылучаюць стараанглійскую мову: «адзначаны зверху», ад стараанглійскага — «адзнака, знак; мяжа». Таксама гэта ўтварэнне ад лацінскага імені Маркус — «малаточак».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2021-06-10
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Copyright: © 2021 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org