- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас, таму будзем святкаваць у Пану» (1 Кар 5, 7−8). Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана Езуса Хрыста — гэта свята перамогі жыцця над смерцю, свята перамогі Божай ласкі над грахом. Езус Хрыстус праз смерць на крыжы і ўваскрасенне адчыніў нам брамы Неба і нястомна адорвае нас ласкай збаўлення. Як больш за дзве тысячы гадоў таму Уваскрослы Езус кажа сёння да кожнага з нас: «Спакой вам!» (пар. Лк. 24, 36). Няхай Божы спакой напаўняе нашыя сэрцы, нашыя сем'і, нашыя дамы і наш горад. Жадаем Вам моцнай веры, непахіснай надзеі і гарачай любові. Няхай Уваскрослы Хрыстос перамяняе смутак у радасць, дае сілы паўставаць з граху да новага жыцця ў Божай ласцы і асвячае кожны дзень Вашага жыцця!