- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнтры начнога знаходжання людзей, якія адкрываюцца ў буйных гарадах, — гэта нешта новае ў нашай сучаснай цывілізацыі. Але, як сведчыць час, жыццёва неабходнае. Раней людзі без пэўнага месца жыхарства ў тым жа Салігорску начавалі ўзімку ў падвалах шматпавярховых дамоў, летам — дзе прыйдзецца. Карміліся жабрацтвам, не грэбавалі ўзяць тое, «што можна было ўзяць». Зараз яны маюць магчымасць прыйсці ў цэнтр начнога знаходжання, памыцца ў душы, папіць гарбаты з пячэннем, пераначаваць. Такой магчымасцю ў апошні час карыстаюцца каля 10 чалавек. Менавіта там, у «начлежцы», я пазнаёміўся з хлопцам, які, як мне здалося, вельмі хоча стаць на ногі і зарабляць на жыццё сваёй працай, а не жабрацтвам ці крыміналам. Я прапанаваў яму распавесці сваю гісторыю для чытачоў. Можа, і знойдзецца які-небудзь працадаўца, якому патрэбны на працу малады хлопец. Мікалай, так яго завуць, распавёў пра свой шлях, які прывёў яго ў гэты цэнтр. «Нарадзіўся на Любаншчыне ў 1988 годзе інвалідам, які няздольны размаўляць. У тры гады апынуўся ў дзіцячым доме, бацькоў суд пазбавіў бацькоўскіх абавязкаў, маці за нешта судзілі, а хату суд пакінуў на карысць дзяцей. Але пра гэта я даведаўся значна пазней, ужо дарослым. Мой шлях быў ад аднаго дзіцячага дома да іншага. У дзяцінстве мне зрабілі аперацыю, навучылі размаўляць. У Вілейскім спецыяльным дзіцячым доме я скончыў 10 класаў, адтуль адправіўся вучыцца ў ПТВ. Правучыўся год.