- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя чытачы! Вельмі рады вітаць вас! Даруйце, калі ласка, за перапынак, які па розных абставінах вымушаны былі зрабіць у сваёй працы па падрыхтоўцы нумароў друкаванай версіі. Як кажуць, не памыляецца тое, хто не працуе. Зараз мы зноў з вамі гатовы весці дыялог, радавацца вашым поспехам, падказваць, як лепш вырашаць надзённыя праблемы. Прызнаемся, пры "кадравым голадзе" цяжка кантраляваць такія платформы, як напрыклад, наш тэлеграм-канал "Слуцкая газета", таму мы развіталіся з ім. Што кранаецца друкаванай версіі, то рэдакцыя зараз вырашае яе далейшы лёс і з ліпеня на 2-ое паўгоддзе не ўключаецца ў падпісны каталог. Падпіску на май і чэрвень працягваем. Ва ўсялякім выпадку, ваша падтрымка, дарагія чытачы і рэкламадаўцы, дапамагае і патрабуе ад нас выканання ў першым паўгоддзі ўзятых на сябе на сябе абавязкаў па выпуску нашага "Інфа-Кур'ера" ў друкаванай версіі. Робім разам наш інфармацыйны прадукт, каб ён быў якасны, карысны і цікавы!