- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны чытач! Прадбачым, як у пераднавагодняй мітусні ты хутчэй за ўсё па звычцы купіш гэты фінальны ў адыходзячым 2010 годзе нумар «Кур'ера», каб ужо потым, выкраіўшы хвіліны са свайго святочнага раскладу, далучыцца да тых, хто рыхтаваў матэрыялы, каб дзесьці можа пагадзіцца з іх поглядамі ці паспрачацца. Вялікі дзякуй табе за гэтую звычку, у якой мы з прызнаннем і пашанай знаходзім падтрымку сваёй працы. Напрыканцы адыходзячага ў гісторыю года чамусьці хочацца верыць, што наш чытач вырашае не толькі асабістыя жыццёвыя праблемы, але і не застаецца абыякавым да бурлівых падзей грамадскага жыцця. У сваім чытачу, прызнаемся, мы больш бачым менавіта чалавека актыўнага і неабыякавага, са сваёй пазіцыяй, якая не дазваляе іншым здзекавацца над ім, якая дапамагае яму цвяроза арыентавацца ў тым, што сёння адбываецца вакол, дапамагае рабіць высновы, што нас чакае наперадзе. Будзем рады, калі не памыляемся.