be
pdf

Інфа-Кур’ер 41 (506) 2010

штотыднёвая рэгіянальная газета

Была на Урэччы беларуская узорная школа. Вестка аб тым, што ў мястэчку Урэчча Любанскага (да 50-х гадоў - Слуцкага) раёна абедзьве школы сталі рускамоўнымі, здзівіла і засмуціла тых, хто не абыякавы да лёсу роднай мовы. Па сённяшніх мерках Урэчча - вялікая вёска. У пачатку 1930-х гадоў там вучылася наша зямлячка, пісьменніца, ураджэнка вёскі Ліпнікі, Алёна Сямёнаўна Васілівеч. Я пазваніў ёй у Мінск і паведаў пра русіфікацыю той беларускай школы, дзе яна вучылася ў старшых класах. Яна адказала не без жалю: "У 1930-я гады ў Урэччы было тры школы. Беларуская, куды я хадзіла, ужо тады лічылася другой узорнай у БССР. Дырэктарам яе быў цудоўны чалавек і вопытны педагог Канстанцін Коршак. У ваенным гарадку, які збудавалі на ўскраіне мястэчка для дзяцей ваеннаначальнікаў, пераважна расіян адкрылі рускую школу-сямігодку. А яшчэ працавала такая ж яўрэйская школа, бо ў мястэчку болей палавіны жыхароў былі яўрэямі. Іх школу ў 1934 годзе, як і паўсюль у БССР, закрылі, засталіся беларуская і руская”. Таму матывы начальніка аддзела адукацыі Любанскага райвыканкама Таццяны Камароўскай, па якой прычыне беларуская школа пераведзена ў рускамоўную, не здаюецца мне пераканаўчымі. Яна ў інтэрв'ю газеце "Кур'ер" (см. №34, с.З - За-ув.рэд.) спасылаецца на тое, што на Урэччы шмат прыезджых, а таксама дзяцей тых вайскоўцаў, што выехалі з гарадка за межы Беларусі пасля распаду ў 1991 годзеСССР. Але ж большасць жыхароў мястэчка сёння беларусы (яўрэі, а іх пражывала да вайны каля 700 чалавек, былі расстраляны немцамі V 1942 годзе) роднас

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер
Выдаўцы і выдавецтвы: ПУП Інфа-Кур'ер
  • Месца выхаду: Слуцк
  • Дата выхаду: 2010-10-14
  • Рэдактар: Станкевіч Сяргей
  • Выдавец: ПУП Інфа-Кур'ер
  • Copyright: © 2010 by Інфа-Кур'ер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org