- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падарожжа ў забыццё. Так здарылася, што мы, паэт і асветнік Яўген Гучок і я, адначасова змовіліся выехаць з Менска і Баранавічаў у сталіцу былых залатых слуцкіх паясоў на сустрэчу да Альгерда Абуховіча - "каларытнай, цікавай фігуры", як адзначыў вучоны Алег Лойка і да даследчыка яго жыцця і творчасці Рыгора Родчанкі. Яўген Гучок - ураджэнец Слуцка, 4 лістапада яму споўніцца 70. Я ж на пяць гадоў маладзей. Так сталася,што тры гады я таксама пражыў ля ракі Случ.