- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У кнігу ўключаны дзве аповесці і цыкл апавяданняў. Марфачку — гераіню аднайменнай аповесці мучыць пытанне: чаму Сільчук, яе былы гаспадар, які так шанаваў працу на зямлі, сасланы ў Сібір. А цяпер гэта зямля запушчана, нікому не патрэбна. Антон Цурык, герой аповесці «Камчатка»,—наш сучаснік. Яго ў жыцці падсцерагаюць нягоды і нястачы, з якімі герою даводзіцца пастаянна змагацца. У апавяданнях чытач сустрэнецца з людзьмі мірнай працы, людзьмі, якія зведалі ліхалецце вайны, чарнобыльскую трагедыю.