Імпрэзы Фонда Kamunikat.org на фестывалі Pradmova у Варшаве
2024-11-15 21:05
15—18 лістапада Pradmova збярэ розных аўтараў і аўтарак, мастачак і мастакоў, даследчыкаў і даследчыц і музыкаў на розных пляцоўках. Шэраг цікавых сустрэч прызначае чытачам і аматарам беларускай кнігі Kamunikat.org.
16 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі
Валянціны Аксак "Уцёкі з Палесься". Вершы з гэтага
паэтычнага зборніка нарадзілася на пакутных шляхах змушанай блуканкі.
Асабісты боль выгнанніцы з роднага дому аўтарка шматкроць узмацняе трагедыяй зняволеных і закатаваных у вязніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае ні каліва спадзеву на шчаснае вяртанне. І ўсё ж лейтматывам кнігі ёсць загад паэткі самой сабе – жыць навырост!
Час: 15.20-16.00
Месца: пляцоўка В (ul. Foksal, 11)
Vydadzienyja łacinkaju knihi Uładzimiera Arłova „Patria aeterna” i „Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi” padtrymlivajuć jaje daŭniuju tradycyju ŭ biełaruskaj kultury.
Uładzimier Arłoŭ naradziŭsia ŭ 1953 hodzie ŭ Połacku. Aŭtar tryccaci knihaŭ prozy, esejistyki i paeziji. Uładalnik niekalkich ajčynnych litaraturnych uznaharodaŭ.
Час: 17.30-18.05
Месца: пляцоўка В (ul. Foksal, 11)
На імпрэзе можна будзе слухаць старыя і новыя творы, задаваць пытанні, шукаць маленькія цуды і праявы любові ў штодзённасці.
Анхела Эспіноса Руіс – беларускамоўная паэтка з Гішпаніі. У яе новай кнізе лірыкі мы сустрэнем замкі Эўропы, неідэальную сымэтрыю каханьня і невычарпальныя пытаньні неба.
Час: 12.30-13.00
Месца: пляцоўка А (ul. Foksal, 11)
Трохі пазней - Сустрэча са Змітром Бартосікам. Вечар падарожжаў.
Зміцер Бартосік раскажа пра самыя цікавыя моманты са сваіх падарожжаў, якія ўвасобіліся ў кніжную трылогію. “Быў у пана верабейка гаварушчы”, “Клініка кітайскана дантыста”, “Забіць Упалмінзага”. Апошнюю кнігу можна будзе набыць у аўтара.
„Забіць упалмінзага“ — трэцяя кніга Зьмітра Бартосіка ў серыі „Падарожжаў Свабоды“ пасля папярэдніх: „Быў у пана верабейка гаварушчы“ і „Клініка кітайскага дантыста“. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сьведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратаваньня рэальнасці, якой яна была ў пасляваеннай Беларусі, — без інтэрпрэтацый.
Час: 16.30-17.10
Месца: пляцоўка В (ul. Foksal, 11)
На кніжным кірмашы падчас фэсту Pradmova можна будзе набыць усе кнігі Фонда Kamunikat.org.
Поўная праграма фэсту
ТУТ.