be

Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.

У гістарыяграфіі беларускага мастацтва гэта першая праца, прысвечаная іканапісу Заходняга Палесся. Яна напісана супрацоўнікамі Аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАН Беларусі. Матэрыял сабраны ў часе экспедыцый па вывучэнню праваслаўных і каталіцкіх храмаў Заходняга Палесся, якія праводзіліся на працягу 25 гадоў (1970—1995). Храналагічна манаграфія ахоплівае чатыры стагоддзі (XVI—XIX) эвалюцыі іканапісу. На вялікім, новым матэрыяле аўтары паказваюць, як у выніку развіцця культавага жывапісу ў Заходнім Палессі сфарміравалася самастойная іканапісная школа са сваёй непаўторнай выяўленчай стылістыкай. Разлічана на мастацтвазнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў культурна-мастацкіх устаноў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі беларускай культуры і мастацтва.

Выдаўцы і выдавецтвы: Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Шматаў В. Ф.
  • Выдавец: Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
  • Памеры: 349с., іл., 17см
  • ISBN: 985-08-0205-7
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 519, EEDC — 613
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org