Ігар Мельнікаў: Беларусь на лініі фронту вайны за гістарычную памяць
2020-05-02 21:04
На мультымедыйнай платформе „Укрінформ” у рэжыме анлайн адбыўся міжнародны круглы стол.
“Гістарычная палітыка паміж Балтыкаю і Чорным морам”. Кажа адзін з яго беларускіх удзельнікаў гісторык Ігар Мельнікаў:
– Беларусь знаходзіцца на лініі фронту вайны за гістарычную памяць. У Польшчы, у краінах Балтыі, ва Украіне ёсць сілы, якія могуць супрацьстаяць інфармацыйнаму ціску з боку Крамля. Афіцыйная беларуская гістарыяграфія ў лепшым выпадку маўчыць, а ў горшым выпадку дырэктара інстытут гісторыі паўтарае словы Пуціна наконт таго, што Польшча вінаватая ў пачатку Другой сусветнай вайны і разам з Германіяй рыхтавалася да паходу супраць Савецкага Саюзу.
Беларусь знаходзіцца на лініі фронту вайны за гістарычную памяць. І, калі, напрыклад, у Польшчы, у краінах Балтыі, Украіне ёсць сілы, якія могуць супрацьстаяць, беларуская гістарыяграфія ў лепшым выпадку.
Беларускае Радыё Рацыя