- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бадай кожны горад на Беларусі цяпер мае кнігу "Памяць", дзе сабраны гістарычныя звесткі пра дадзеную мясцовасць. Але, на жаль, гэтыя выданні характарызуюцца вялізнай увагай выключна да падзей Вялікай Айчыннай вайны (бо нават не Другой сусветнай). Таму, з'яўленне гістарычнага нарысу горад Шклова, пад аўтарствам Аляксандра Грудзіна - даволі значная падзея ў краязнаўстве. На жаль, апошнім часам вельмі рэдка з'яўляюцца гістарычныя нарысы пэўнага горада. Што ж тычыцца непасрэдна выдання, то яно характарызуецца ў першую чаргу тым, што ў ім сабраны шматлікія артыкулы, даследаванні гісторыка аб сваім горадзе, яго жыхарах, умовах жыцця. Вось таму кніга па зместу не з'яўляецца сістэматызаваным зборам шклоўскай гісторыі. У новым выданні можна вылучыць 11 раздзелаў, якія распавядаюць пра жыццё, побыт гараджан у дасавецкія часы. Аўтар не ставіў перад сабой задачу стварыць сістэматызаваную гісторыю свайго краю. Не з'яўляючыся прафесійным гісторыкам, Аляксандр Грудзін зарэкамендаваў сябе як добры і скрупулёзны краязнаўца. Выданне дае спадзяванні, што ў будучым стане яно базай і штуршком да нараджэння больш грунтоўнай працы па гісторыі горада Шклова. (Н. Г.)