- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1978–1983 г. студэнт гістарычнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага. 1983–1985 гг. – служба ў Савецкай Арміі. У 1985–1988 гг. – навуковы супрацоўнік Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1988–1991 гг. – аспірант аддзела музеязнаўства НДІ культуры АН СССР (Масква). У 1991–1993 гг. – старэйшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 1993 г. – дацэнт, з 2004 г. – прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Гісторыя музеяў Беларусі ў другой пал. ХVІІІ – пач. ХХ стст.”. У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі ў 1919–1941 гг.”. Аўтар больш 100 навуковых артыкулаў па беларускай культурнай праблематыцы. Стажыраваўся ва Універсітэце Дж. Вашынгтона (ЗША, 1994–1995), у Амстэрдамскім універсітэце (Нідэрланды, 1996–1997), Кліўлендскім мастацкім музеі (ЗША, 2004–2005).
Разгледжаны такія пытанні, як перыядызацыя гісторыі музейнай справы, дамузейнае збіральніцтва, узнікненне музея як сацыяльнага інстытута ў эпоху Адраджэння, асноўныя тэндэнцыі развіцця музейнай справы ў XVI–ХХ стст. Для перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю... Болей »
На працягу 1943–1991 гг. цэнзура ў СССР набыла таталь ны характар. Партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі, не абмя жоў ваю чыся наглядам за працай прафесійных цэнзараў, якія служылі ў Галоўным упраўленні па ахове дзяржаўных тайн у друку пры Савеце М іністраў БССР (Галоўліт БССР), са мі бралі непасрэдны ўдзел... Болей »
Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці... Болей »
На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам... Болей »
Упершыню выкладаецца шматвяковая гісторыя айчыннай музейнай справы. У комплексе прааналізаваны юрыдычныя, адміністрацыйныя, навуковыя, захавальніцкія, адукацыйныя і іншыя аспекты дзейнасці музеяў Беларусі. Паказана карціна іх развіцця на розных этапах — ад дамузейнага збіральніцтва да нашага часу. Вучэбна-метадычны... Болей »
У зборніку “... Міласці Вашай просім”, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян” прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў... Болей »
Прапануемая кніга прысвечана лёсу беларускіх музейных калекцый у гады вайны, узнаўленню музейнай сеткі БССР у пасляваенны чіс, а таксама развіццю музейнай справы ў рэспубліцы да распаду СССР у 1991 г. Прыведзена 50 ілюстрацый, большасць з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэта выданне зацікавіць як спецыялістаў-музеёлагаў... Болей »
Прапануемая кніга прысвечана станаўлеппю музейнай справы Беларусі пачынаючы ад першых ініцыятыў Савецкай улады ў гэтай галіне на ўсходнебеларускіх землях да спымення музейнай дзейнасці ў рэспубліцы ў 1941 г. Прыведзены больш за 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню. Гэтае выданне зацікавіць... Болей »
Прапануемая кніга прысвечана станаўленню музея як сацыяльнага інстытута на этнічных беларускіх землях пачынаючы ад першых перадмузейных з'яў у эпоху феадалізма да ўзнікнення музея ў сучасным сэнсе гэтага слова ў другой палове XIX - пачатку XX стагоддзяў Прыведзена больш 20 ілюстрацый, некаторыя з якіх... Болей »
Евгений Анищенко — Демаркация границы первого раздела Речи Посполитой с Российской империей в 1775 году # Sławomir Karp — Pauperyzacja szlachty grodzieńskiej w I połowie XVIII w. na przykładzie Karpiów z Brzostowicy Małej (Drewnianej) # Аляксей Ластоўскі — Расавыя ідэі ў беларускім нацыяналізме пачатку... Болей »