en

Гніламёдаў Уладзімір

Гніламёдаў Уладзімір

Уладзімір Гніламёдаў нарадзіўся 26.12.1937 г. у вёсцы Кругель Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1959 г.). Пасля службы ў войску працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасцейскага раёна. У 1965 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1969-1976 гг. працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, затым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. З 1976 г. — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 г. адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры. З1998 г. дырэктар, з 2006 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. З 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры Я. Коласа. У СП СССР з 1972 г.

У друку выступае як крытык і літаратуразнавец з 1962. Аўтар 300 артыкулаў, 11 манаграфій і больш чым 20 кнігаў.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009 г.) і шматлікімі медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (1996 г.) і прэміі НАН Беларусі (2006 г.)

Гніламёдаў Уладзімір :: Publications

fb2 mobi epub pdf

Вяртанне

раман
Гніламёдаў Уладзімір

У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі...… More

pdf epub

Расія

раман
Гніламёдаў Уладзімір

У. Гніламёдаў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод...… More

mobi fb2 epub pdf

Уліс з Прускі

Раман
Гніламёдаў Уладзімір

Раман беларускага пісьменніка У. Гніламёдава прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных...… More

pdf

Янка Купала

Жыццё і творчасць
Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе па-новаму асвятляецца творчая спадчына Янкі Купалы — ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя яго творы, як «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Магіла льва», «Над ракой Арэсай», «Безназоўнае», «Тутэйшыя» і інш. Аўгар імкнецца пераадолець ідэалагічныя штампы...… More

pdf

Ад даўніны да сучаснасці

Нарыс пра беларускую паэзію
Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе разглядаюцца лраблемы гістарычнага развіцця беларускай паэзіі ад Францыска Скарыны да нашых дзён. Галоўная ўвага звяртаецца на творчасць класікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, а таксама шырока прадстаўлена мастацка-стылявая панарама XX стагоддзя....… More

epub pdf

Праўда зерня

Творчы партрэт Васіля Зуёнка
Гніламёдаў Уладзімір

Васіль Зуёнак — адзін з самых самабытных і таленавітых сучасных паэтаў, хто бярэцца за пяро не толькі дзеля таго, каб выказаць радасць і замілаванне жыццём, а перш-панерш каб адказаць на спрадвечныя пытанні: як жыць, што любіць, у што верыць? У кнізе аналізуецца жыццёвы і творчы шлях паэта, раскрываюцца...… More

epub pdf

Класікі і сучаснікі

Артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў
Гніламёдаў Уладзімір

Аўтар даследуе духоўныя грані творчасці класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іх традыцыі ў творчасці сучасных пісьменнікаў: М. Танка, П. Панчанкі, А. Русецкага, А. Вялюгіна і інш. У кнігу ўключаны і матэрыялы мемуарнага характару: успаміны пра Еўдакію Лось...… More

pdf

Іван Мележ

Нарыс жыцця і творчасці
Гніламёдаў Уладзімір

Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці....… More

epub pdf

Ля аднаго вогнішча

Літаратурна-крытычныя. артыкулы
Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да...… More

pdf

Сучасная беларуская паэзія

Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс
Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе зроблена спроба прасачыць дынаміку развіцця сучаснай беларускай паэзіі, падняцца да «вытокаў», растлумачыць з'явы сённяшняга дня зыходзячы з прынцыпу гістарызму. Гэта дазваляе даследаваць заканамернасці, сацыяльны і маральны змест, эстэтычнае багацце, нацыянальную своеасаблівасць і іптэрнацыянальны...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org