Новы Час, 13 (624) 2019

Новы Час

13 (624) 2019

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2019-04-05

Redaktor: Колб Аксана

Wydawca: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2018 by Новы Час

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Здавалася б, гісторыя яшчэ сто гадоў таму навучыла: не чапайце крыжы, бо кепска скончыце. А днак беларускія ўлады, як тыя дрэнныя вучні, лічаць, што народная памяць — гэта жартачкі. Пасля таго, як падчас плыні свядомасці, якую чамусьці называюць «вялікай размовай», той, хто лічыць сябе кіраўніком Беларусі, выказаў незадавальненне крыжамі ў Курапатах, небяспека іх знішчэння залунала ў паветры. І вось сонечнай раніцай 4 красавіка выбухнула: у Курапатах тэхніка руйнуе крыжы. Першая думка — як такое магчыма? Другая — ляцець, стаць перад экскаватарамі, абараніць. Трэцяя — Госпадзе, што я магу… І роспач. Злосць і роспач. Інакш, чым марадзёрствам і псаваннем магіл на дзяржаўным узроўні, на загад найвышэйшага кіраўніцтва, гэта назваць нельга. Атрымліваецца, з тых, хто ляжыць у Курапатах, паздзекаваліся двойчы: спачатку іх, ні ў чым не вінаватых, расстралялі сталінскія каты, а цяпер іх памяць знішчаюць сучасныя трымальнікі ўлады. Дзе, у якой яшчэ краіне такое магчыма?

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Новы Час

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Новы Час, 24 (683) 2020

Новы Час

24 (683) 2020

Нам з кожнага прасу кажуць пра «моцную і квітнеючую Беларусь». Але аказалася, што падарваць нацыянальную бяспеку здольная ўсяго адна крама. А флайнавая крама нацыянальнай вопраткі і аксесуараў Symbal.by на праспекце Машэрава ў Мінску зачыняецца. Яна спыняе працу з-за неверагоднага ціску ўладаў. Прычым гэты ціск настолькі абсурдны, што міжволі прыходзіць думка пра неспакой, паранойю і вялікую няўпэўненасць у сваёй моцы менавіта ўладных... Więcej »


pdf
Новы Час, 23 (682) 2020

Новы Час

23 (682) 2020

Накат на былую вотчыну кандыдата ў прэзідэнты Бабарыкі — «Белгазпрамбанк» — адгукнецца самымі негатыўнымі наступствамі не толькі персанальна для кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі, але і для краіны. Справа не толькі ў тым, што «ачарніць» Бабарыку расследаваннем ДФР у дачыненні да банка не атрымаецца. Яшчэ на самым пачатку эканаміст Сяргей Чалы каментаваў: «Прадказваю: у выніку ператрусу ў банку знойдуць грошы». А што там яшчэ маглі знайс... Więcej »


pdf
Новы Час, 22 (681) 2020

Новы Час

22 (681) 2020

Ніхто не мог спрагназаваць, што сёлетняя прэзідэнцкая кампанія будзе настолькі актыўнай. Абвясціўшы выбары, улада яўна разлічвала на чарговую «элегантную перамогу». Але нешта пайшло не так. К анешне, кадры са збору подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду ўражваюць, як уражваюць і лічбы. Ужо тры ініцыятыўныя групы — Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі і Ганны Канапацкай — абвясцілі, што сабралі неабходныя для ... Więcej »


pdf
Новы Час, 21 (680) 2020

Новы Час

21 (680) 2020

Выглядае, што «стомленасць Парыжам», то-бок адзіным нязменным кіраўніком дзяржавы, дасягнула свайго апагею. Цяпер палітыкай пачалі цікавіцца людзі, якія да гэтага часу яе цураліся. Яшчэ пару гадоў таму мая знаёмая на пытанне пра тое, чый Крым, адказвала, што расійскі. А цяпер, калі крама symbal.by на пачатку каронавіруснай навалы ўзялася выпускаць павязкі з нацыянальным арнаментам, яна папрасіла замовіць ёй некалькі такіх — прычым, не з... Więcej »


pdf
Новы Час, 20 (679) 2020

Новы Час

20 (679) 2020

У самыя складаныя для нашай сям’і моманты мы звярталіся да ліставання. Спачатку доўгія лісты пісаліся ад рукі, потым асадку і паперу замянілі клавіятура і электронная пошта. У сваім апошнім лісце ў чэрвені 2015 года, калі дыягназ пацвердзіў нашы самыя страшныя апасенні і калі ты прыняў няпростае рашэнне аб паездцы на лячэнне ў Сінгапур, ты напісаў: «Дзіўная рэч, але ліст — гэтая старажытная форма зносін — і зараз валодае значна большай... Więcej »


pdf
Новы Час, 19 (678) 2020

Новы Час

19 (678) 2020

Пандэмія вырвала многіх нас з жыцця. Мы аказаліся ў сітуацыі, калі шмат якія звычайныя, але такія не заўважныя раней радасці аказаліся недаступнымі. Перажываючы за тое, каб не прынесці вірус у свой дом і не падвергнуць небяспецы блізкіх, мы перасталі хадзіць у грамадскія месцы, нават паход у краму цяпер — выключная неабходнасць, а для некаторых — ледзь не адзіная магчымасць «выйсці ў свет». Як кажуць, дакаціліся. Пагадзіцеся, без яскрав... Więcej »


pdf
Новы Час, 18 (677) 2020

Новы Час

18 (677) 2020

Напярэдадні абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў па краіне прайшла хваля затрыманняў актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і блогераў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, былі затрыманыя каля 120 чалавек. На стан 13 траўня адміністрацыйнымі арыштамі пакараныя каля 50 чалавек. Некаторыя з іх ужо на волі, але большая частка працягвае знаходзіцца ў ізалятарах па ўсёй Беларусі. Блогера Сяргея Ціханоўскага (канал «Краіна для жыцця») затрымалі 6... Więcej »


pdf
Новы Час, 17 (676) 2020

Новы Час

17 (676) 2020

У 2005 годзе прафесар Ліў М’елдэ прыехала ў Санкт-Пецярбург і пазнаёмілася з Міхаілам Сальнікавым, які распавёў, што яго бацька, мастак Юрый Сальнікаў, нарадзіўся ў Нарвегіі ў 1944 годзе, але не ведаў, дзе менавіта. На працягу 45 гадоў Юрый Сальнікаў спрабаваў раскрыць таямніцу свайго нараджэння. У свае маладыя гады ён верыў у тое, што быў народжаны ва Уладзівастоку. Але ў 1961 годзе воляй выпадку ён даведаўся, што нарадзіўся ў лагеры д... Więcej »


Новы Час, 16 (675) 2020

Новы Час

16 (675) 2020

У 34-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС не аднаму мне падаецца, што тая гісторыя нічому не навучыла нашы ўлады. Падабенства дзеянняў уладаў СССР/БССР у час аварыі на ЧАЭС і сённяшняй у сітуацыі з каронавірусам уражвае. Цяпер мы нібыта аказаліся ў красавіку 1986-га. Мы бачым тыя ж дзеянні — дакладней, бяздзеянне — уладаў у спробах захаваць свае цёплыя месцы і не дапусціць «панікі», замест таго, каб аператыўна і дакладна распавядаць ... Więcej »


pdf
Новы Час, 15 (674) 2020

Новы Час

15 (674) 2020

Ніхто не ведае наступстваў пандэміі каронавіруса: колькі яна працягнецца, колькі людзей памрэ, а колькі перахварэе, як гэта паўплывае на эканоміку, медыя, свядомасць і каштоўнасныя ўстаноўкі людзей. Можна сказаць, што каронавірусны тэст на дзеяздольнасць і трываласць праходзяць усе структуры. Не заглыбляючыся ў медыцынскі і эканамічны аспекты, давайце разбярэмся, што каронавірус значыць для адукацыі. Што мы змаглі зразумець і якія высно... Więcej »