- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
15 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак.
Беларусь павінна стаць краінай, у якой яе грамадзянам прыемна жыць. А гэтага немагчыма дасягнуць без забеспячэння такіх базавых рэчаў, як правы чалавека, павага да меркавання кожнага, справядлівы суд і магчымасць абскардзіць любое рашэнне любога дзяржаўнага органа, перакананы Алег Гулак.
Пра тое, ці магчыма зрабіць так, каб прынятае рашэнне задаволіла ўсіх, і якое дачыненне да правоў чалавека маюць гісторыя, культура, мова і незалежнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Гулаком.