Губарэвіч ініцыюе завядзенне крымінальнай справы супраць Лукашэнкі
2020-09-02 19:00
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч прыйшоў сёння ў Следчы камітэт на допыт як сведка па справе супраць Каардынацыйнай рады.
Ён таксама плануе перадаць у Следчы камітэт заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі за фальсіфікацыі на выбарах і гвалт супраць людзей:
– Артыкул 357 – гэта змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады і частка 3 – гэта дзеянні, якія пацягнулі за сабой смерць людзей. Гэта самая цяжкая частка гэтага артыкула. І падстава для ўзбуджэння для гэтага ёсць. Гэта дзеянне непасрэдных падначаленых Лукашэнкі падчас выбарчай кампаніі, калі фальсіфікаваліся пратаколы, не дапускаліся назіральнікі. Вынікі выбараў абсалютна непразрыстыя. Ёсць дзясяткі тысяч сведчанняў.
Па словах Юрыя Губарэвіча, са Следчым камітэтам яму ўвогуле няма пра што размаўляць, пакуль не будуць узбуджаныя справы па фактах збіцця і катаванняў мірных дэманстрантаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя