- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
16 красавіка 2017 г. у каторы раз гасцінна адчыніла свае дзверы сярэдняя школа № 27 г. Гродна. Менавіта тут адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны светламу Хрыстову Уваскрасенню, арганізаваны вучнямі і настаўнікамі Нядзельнай школы храма Раства Хрыстова і СШ № 27. Адкрыў свята настаяцель храма іерэй Уладзімір (Асадчы). У сваёй святочнай прадмове ён павіншаваў усіх вернікаў і пажадаў ім дзяліцца радасцю Вялікдня са сваімі роднымі і блізкімі. У гонар свята гучалі вершы і песні… Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягнула пастаноўка “Духоўнае празрэнне”. Разам з яе героямі яны перажылі і момант распяцця Хрыста, і Яго Уваскрасенне. “Што людзі нарабілі? Няўжо Гасподзь усім дараваў?”- гучалі са сцэны пытанні… Адказы на іх і сталі вынікам пастаноўкі. Святочнае прадстаўленне прайшло на адным дыханні. Яно надоўга застанецца ў нашай памяці. Віншуем і Вас са святам!