be
pdf

Гродненские епархиальные ведомости 02 (326) 2020

Ежемесячная газета Гродненской епархии

Зусім мала часу застаецца да пачатку вельмі важнага перыяду ў жыцці кожнага веруючага праваслаўнага хрысціяніна – святога Вялікага посту. Каб гэта час для ўсіх нас быў спрыяльным і збавіцельным, Святая Царква пачынае нас загадзя рыхтаваць да яго. Сёння за Літургіяй мы чулі апавяданне апостола і евангеліста Лукі, які расказвае нам пра тое, як некалі Гасподзь і Збавіцель наш Іісус Хрыстос праходзіў праз Іерыхон (Лк. 19: 1-10). І цяпер гэты горад існуе недалёка ад Іерусаліма і ад Іарданскай пустыні, ад таго месца, дзе, згодна з паданнем, адбылося хрышчэнне Самога Госпада. У Іерыхоне жыў Закхей. Нам мала вядома пра гэтага чалавека, але тое, што вядома, дае нам магчымасць уявіць яго вобраз. Гэты чалавек, верагодна, быў багаты, таму што з’яўляўся начальнікам зборшчыкаў падаткаў. Па сёняшняй тэрміналогіі ён быў начальнікам падатковай паліцыі. Іерыхон славіўся вытворчасцю і гандлем бальзаму, і пасада зборшчыка падаткаў тут асабліва была важнай і разам з тым выгаднай і прыбытковай. Гэтак жа мы ведаем, што падаткі збіраліся не на карысць Іудзейскай дзяржавы, а на карысць прыгнятальнікаў – на карысць Рыма. І таму да тых, хто збіраў гэтыя падаткі, просты народ ставіўся з пагардай і ненавідзеў іх. Ды і мытнікі часта злоўжывалі сваім становішчам і бралі часам больш, чым належала, і гэта таксама выклікала ў дачыненні да іх і раздражненне, і гнеў. Гэты чалавек, верагодна, быў немалады і быў вельмі маленькага росту. Звернем нашу ўвагу на тое, як перакладаецца імя Закхей.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродненская епархия
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-02
  • Рэдактар: Павлюкевич Дмитрий
  • Выдавец: Гродненская епархия
  • Copyright: © 2020 by Гродненская епархия
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org