be

Гродна на мяжы тысячагоддзяў

Здымкі ўдзельнікаў міжнародных фотапленэраў "Гродна-97" і "Гродзенская паштоўка-99"

Вандруючы разам з гэтым выданнем па старым цэнтры - унікальным у Беларусі архітэктурным запаведніку, Вы здолееце перанесціся ў самыя розныя часы і эпохі. На Замкавай гары, на высокім беразе Нёмана, каля муроў сярэдневяковай крэпасці князя Вітаўта, дзе і быў заснаваны Гродна, заўсёды ўзнікае пачуццё гонару за нашых продкаў. У БарысаТлебскай царкве, свяшчэнным для беларусаў праваслаўным храме XII стагсддзя, вы адчуеце подых вечнасці і сувязь вякоў. Зачаруюць Вас сваёй магутнасцю і веліччу каталіцкія храмы - Езуіцкі, Бернардынскі і Брыгіцкі касцёлы XVII-XVIIІ стагоддзяў. А ў гродзенскіх музеях сабраны ўнікальныя калекцыі сапраўдных скарбаў і рэліквій даўніны, аб якіх мараць вядучыя музеі Еўропы. У нас унікальныя помнікі гісторыі, створаныя рукамі таленавітых майстроў. 3 кожным годам расце зацікаўленасць культурнымі каштоўнасцямі Гродна. А сам горад прымае ўдзел у праграме "Еўропа - агульная спадчына" пад патранатам Савета Еўропы і ў іншых праектах сусветнага значэння.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродзенскі гарвыканкам
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2000
  • Рэдактар: склад. Ласмінскі Аляксандр
  • Выдавец: Гродзенскі гарвыканкам
  • Выдавецтва/ друкарня: Юніпак
  • Памеры: 98 с., іл., 21 см
  • ISBN: 985-6418-27-5
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Турыстыка
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2189
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org