- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Магчыма ў гэтым ёсць нейкая містыка, але гісторыя ўвесь час пераконвае нас, што лёс горада залежыць ад таго, як ён узнік, ад таго, ці са шчырым сэрцам і любоўю закладваліся першыя камяні ў ягоны падмурак. Шмат якія беларускія гарады засноўваліся ваярамі; лёс іх лёс крэпасцей, якія павінны былі ўсю сваю гісторыю стрымліваць націск ворагаў, што спакушаліся на беларускую зямлю. Ёсць гарады, першыя дні якіх запэцканы здрадай і крывёю. I рэдкаму гораду выпадае шчасце ўзнікнуць дзякуючы каханню, як гэта адбылося са старажытнай Гародняй. У першыя дзесяцігоддзі XII стагоддзя на стромы бераг Нёмана з маладой жонкай кіеўскай князёўнай Агаф'яй прыйшоў валынскі князь Усеваладка Давыдавіч, каб заснаваць горад, дзе будуць жыць іх дзеці і ўнукі. Мабыць, таму на працягу стагоддзяў Гродна было адным з найболып гасцінных, утульных, прыгожых гарадоў Беларусі. I сёння горад уражвае наведвальніка цеплынёй, хараством, непаўторным перапляценнем старажытнага і зусім новага ў пабудове горада і побыце жыхароў. Летапісная гісторыя Гродна (Гародні) пачынаецца ў 1127 годзе, калі Усеваладка Давыдавіч узгадваецца як гарадзенскі князь. (фрагмент)