„Госць Рацыі” Сяргей Дылеўскі
2021-02-10 16:51
За апошнія паўгады многія беларусы паўдзельнічалі ў пратэстах, пасля сталі выгнаннікамі з роднай зямлі, аднак змагацца не перасталі.
І хаця многім аглядальнікам падаецца, што мірны пратэст праваліўся, беларусы дакладна ведаюць, што ён успыхне з новай сілай.
Наш карэспандэнт Вольга Сямашка пагутарыла з „Госцем Рацыі” пра тое, які ён, беларускі пратэст, што на яго можа паўплываць і далейшыя планы Каардынацыйнай Рады.
„Госць Рацыі” – сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, леташні кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі:
– Пратэст мірны ў першую чаргу. Гэта шчырыя, адкрытыя людзі, якія проста вырашылі сказаць, што хопіць гэтай улады, за 26 гадоў нацярпеліся. Ён цяпер стаў такім трохі пасіўным, але ўвесь свет ведае. Месяц люты ў нас такі дэпрэсіўны, людзі трохі разышліся па дварам, не бачна такога руху, які быў у жніўні і верасні месяцы. Спадзяёмся вясной усё вернецца, плынь людзей вернецца на цэнтральныя вуліцы гарадоў.
Беларускае Радыё Рацыя