- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыктар хатняга стадыёну «Крумкачоў» збіраецца за зіму падвучыць беларускую мову. Па-беларуску будуць напісаныя і прозвішчы гульцоў на саколках. «Крумкачы», якіх спачатку сезону 1-й лігі футбольнага першынства ніхто сур’ёзна не ўспрымаў, прабіліся ў вышэйшую лігу. Ці будзе каманда з беларускамоўнай назвай прасоўваць родную мову ў элітным дывізіёне?