- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Рэчыцы міліцыя затрымала журналіста-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага. Як паведаміў Жукоўскі, ён праводзіў вулічнае апытанне ля Дома побыту ў цэнтры Рэчыцы. «Каля Дома побыту размешчана, прычым ужо даўно, выказванне Кастуся Каліноўскага «Не народ для ўрада, а ўрад для народа». Я прасіў мясцовых жыхароў выказаць іх меркаванне: ці згодныя яны з гэтымі словамі. Але прыйшла міліцыя і без тлумачэння прычын прапанавала мне прайсці ў РАУС», — адзначыў Жукоўскі.