- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэты вельмi складаны час пераменaў Беларусi, людзi штодзённа выходзяць бараніць сваю годнасць, свой гонар на вуліцы беларускіх гарадоў і вёсак. Людзі збіраюцца, людзі не маўчаць, людзі спяваюць! На працягу трох тыдняў пратэстаў, актыўна і крэатыўна адбываюцца розныя культурніцкія акцыi. Штодня спяваюць артысты Фiлармонii, праходзяць спеўныя сходы каля Купалаўскага тэатру, песні льюцца на вуліцах і плошчах, Пагоня гучыць у Сталіцы ды Камароўскім рынку. У сітуацыі пастаяннага адключэння інтэрнэту ў Беларусі, патрэбны просты папяровы спеўнік, які не прадаецца ў кніжных крамах. Нарадзілася думка, дапамагчы беларусам загучаць яшчэ мацней і стварыць такі спеўнік.