- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Добрых гаспадынь з маладымі наследнікамі амаль зусім няма . Штораз больш паяўляецца пустых, замкнутых хат і зарослых пустазеллем панадворкаў. Яны проста трывожаць і страшаць чалавека. Такі ж лёс і маёй роднай хаты і панадворка. Яны тсаяць як сіроты гаротныя. Няма ўжо ў нашай вёсцы прозвішчаў Антанюк і Сакоўскі. Паменшала і іншых прзвішчаў. Не чуваць ужо ў ёй песнь і жартаў, яна павольна ўмірае. Адплывае ў нябыт наша традыцыйная беларуская вёска са сваёй цікавай і самабылтнай культурай, традыцыяй і людзьмі. Шкада! Вельмі шкада!!!